МІНСК, 13 кра — sputnik. Вакалістка гурта IOWA Кацярына Іванчыкава стала адным з зорных галасоў паўнаметражнага мультфільма "Волки и овцы: бе-е-е-зумное превращение" разам з Сяргеем Бязрукавым, Лізаветай Баярскай і Андрэем Ражковым.
"Ваўкі і авечкі" — новы праект для сямейнай аўдыторыі ад каманды, якая стварыла шэраг найпапулярнейшых мультфільмаў апошніх гадоў: "Снежная королева", "Три богатыря", "Иван царевич и Серый волк".
Кацярына Іванчыкава агучыла адну з галоўных гераінь мультфільма — авечку Ліру.
"Яна вясёлая, прыгожая, разумная, правільная, добрая. У працэсе я казала фактычна сваім голасам, не моцна мяняла яго. Вядома, мне б хацелася агучыць чайку вар'яцкую якую-небудзь, з характарам, але пры гэтым трэба мець такі ж голас вар'яцкі, з нейкай хрыплаватасцю", — распавяла Іванчыкава.
У мультфільме распавядаецца пра тое, як воўк па мянушцы Шэры, стаўшы прэтэндэнтам на ролю важака зграі і сэрца самай прыгожай ваўчыцы Б'янкі, вырашае змяніць сябе з дапамогай чароўнага зелля. Але яно памылкова ператварае яго ў барана.
Прэм'ера мультфільма запланавана на 28 красавіка.
22 красавіка ў сталічным Prime Hall гурт IOWA прадставіць сваю новую праграму "Бьёт бит". Лепшыя і новыя песні ў суправаджэнні пашыранага складу музыкаў і новага мультымедыйнага шоу. Кошт квіткоў складае ад 500 тыс. рублёў.