Б'ёрндален: зараз я іду за жаданнямі Дар'і

© Sputnik / Владимир Сергеев / Перайсці ў медыябанкДар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален
Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нарвежскі біятланіст распавёў, што яны з Дар'яй Домрачавай яшчэ не планавалі адпачынак у міжсезонне і не спяшаюцца з гэтым.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален настроены пазітыўна і вельмі чакае з'яўлення свайго першага дзіцяці, паведаміў ён у інтэрв'ю карэспандэнтам агенцтва "Р-Спорт".

У красавіку нарвежац абверг чуткі пра асабістае жыццё і распавёў, што чакае дзіця з лепшай біятланісткай сучаснасці беларускай Дар'яй Домрачавай.

Дар'я Домрачава і Оле Б'ёрндален - Sputnik Беларусь
Домрачава: увосень я стану мамай, да гонак вярнуся ў студзені

На пытанне "Р-Спорт", ці гатовы ён да таго, што чакае яго з Дар'яй ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, Б'ёрндален адказаў: "Паглядзім, бо я яшчэ ніколі не спрабаваў быць бацькам (усміхаецца). І я гэта прыму як мужчына, спадзяюся. Мы вельмі чакаем гэтага, мы настроены вельмі пазітыўна!".

"Кожнае дзіця — індывідуальнасць, і гэта шчасце ў жыцці. Мы насамрэч з Дар'яй вельмі чакаем гэтай падзеі", — дадаў ён.

Нарвежскі біятланіст таксама распавёў, што яны з Дар'яй Домрачавай яшчэ не планавалі адпачынак у міжсезонне і не спяшаюцца з гэтым.

"Паглядзім, ці трэба гэта нам, ці трэба гэта Дар'і. Калі Дар'і будзе трэба, мы знойдзем нейкі прыдатны варыянт для гэтага. Я зараз іду за яе жаданнямі, мы сфакусаваныя зрабіць усё найлепшым чынам для яе", — сказаў ён.

Выбітны нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален застаецца ў цэнтры ўвагі і пасля галавакружнага для 42-гадовага спартсмена сезону, у якім ён выйграў чатыры медалі на хатнім чэмпіянаце свету ў нарвежскім Халменколене. У наступным годзе спартсмен збіраецца рыхтавацца да таго, каб праявіць сябе на этапах Кубка свету.

Стужка навiн
0