МІНСК, 13 кра — Sputnik. Эканоміка сталіцы паказвае ўпэўнены рост, заявіла ў сераду журналістам першы намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Таццяна Краўчанка.
Сталіца паказвае лепшыя вынікі ў рэспубліцы па тэмпах развіцця эканомікі і прыросце валавога рэгіянальнага прадукту.
"Усяго ў ВУП рэспублікі доля Мінска — 27%. Кожны другі рубель падатковых паступленняў з краіны — са сталіцы", — распавяла прадстаўнік Мінгарвыканкама.
Сярод рэспубліканскага экспарту доля Мінска — каля траціны. Таксама чыноўнікі канстатуюць і самыя высокія тэмпы росту экспарту ў рэспубліцы.
"Калі ва ўсім свеце мы назіраем рэцэсію, то ў Мінску — рост", — падзялілася прадстаўнік гарадскіх уладаў.
Сярод іншых падстаў для гонару сталічнай эканомікі — тое, што па выніках мінулага года складскія запасы мінскіх прадпрыемстваў знізіліся. Цяпер яны, са слоў Краўчанка, складаюць менш сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.
"Знайшлі мы і новы рынак збыту — Лесота (анклаў на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі — Sputnik), туды мы пастаўляем прадукты дрэваапрацоўкі", — паведаміла чыноўніца.