МІНСК, 14 кра — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас "прамой лініі" ў чацвер распавёў, што ў яго ўсё ў парадку з асабістым жыццём, выдатныя адносіны з былой жонкай, і паабяцаў калі-небудзь прадставіць першую лэдзі.
Вядоўцы ў студыі паведамілі, што ў слухачоў "вялікая колькасць" пытанняў пра асабістае жыццё расійскага прэзідэнта, больш за ўсё на гэтую тэму паступіла зваротаў з Санкт-Пецярбурга.
"Мы з Людмілай Аляксандраўнай (былая жонка прэзідэнта РФ — Sputnik) бачымся, у нас добрыя адносіны —мабыць, лепш, чым былі раней нават", — паведаміў Пуцін падчас прамой тэлефоннай лініі, адказваючы на пытанне аб тым, калі ён прадставіць першую лэдзі.
Расійскі прэзідэнт адзначыў, што ў яго і ў яго экс-жонкі "усё нармальна з асабістым жыццём". Пуцін таксама паабяцаў "калі-небудзь задаволіць цікаўнасць" з нагоды першай лэдзі.