МІНСК, 14 кра — Sputnik. 21-24 красавіка ў Санкт-Пецярбургу пройдзе дзевяты па ліку музычны шоукейс-фестываль Colisium Music Week і прафесійная канферэнцыя Colisium, распявялі Sputnik прадстаўнік фестывалю ў Беларусі партал Experty.by.
Прадстаўніцтва Беларусі на мерапрыемстве будзе як ніколі шырокім.
"Мы з радасцю заўсёды вітаем гурты з Беларусі, сёлета ў нас рэкордная колькасць. І не толькі ў нас, мы бачым такі поспех і на еўрапейскіх фестывалях. Гэта можа казаць толькі аб тым, што якасць беларускай сцэны значна вырасла, прычым ва ўсіх жанрах", — распавёў Experty.by дырэктар Colisium Music Week Уладзімір Краўчанка.
Адбор артыстаў праводзяць самі арганізатары. Тры беларускія артыста выступяць у межах тэматычнага беларускага шоукейса — рок-гурты Mission Jupiter, "Мутнаевока", Nevrida. Акрамя гэтага ў рамках асобных канцэртаў выступяць Nizkiz, ска-каманда "Аганёк бэнд", "Чып і Дэйл", а індзі-поп-праект Mustelide будзе часткай шоукейса MTV Russia.
У межах прафесійнай канферэнцыі Colisium, якая будзе ладзіцца паралельна з выступамі, сваімі ведамі падзеляцца дзясяткі прадусараў, прамоўтэраў, музыкаў і прадстаўнікоў СМІ, сярод якіх Ілля Бартнюк (фестываль Stereoleto), Міхаіл Козыраў (тэлеканал "Дождж"), Алег Несцераў (гурт "Мегаполіс").
Адмысловы госць канферэнцыі Colisium — саўндпрадзюсер Джымі Дуглас (ЗША), які працаваў з Justin Timberlake, AC / DC, Rolling Stones, Led Zeppelin, які Jay-Z, Snoop Dogg і шмат іншымі артыстамі.
Расклад канцэртаў і поўны спіс дакладчыкаў канферэнцыі даступны на сайце фестывалю.