МІНСК, 14 кра - Sputnik. Магутны землятрус, магнітуда якога склала 6,4 бала, адбыўся на востраве Кюсю на паўднёвым захадзе Японіі, паведаміла японскае метэаралагічнае агенцтва.
Пагроза цунамі не абвяшчалася. Паведамленняў аб ахвярах і разбурэннях не паступала. Разам з тым тэлеканал NHK паказаў запісы камер назіранняў, на якіх у памяшканнях хістаецца мэбля, падаюць з паліц прадметы, людзі хаваюцца пад сталы.
M6.0 earthquake strikes 8.0 km SSE of Tamana, Japan https://t.co/T8uHYKSEte - Tell us here: https://t.co/LkzjY4eQ57 pic.twitter.com/rPzvudPo9t
— USGS (@USGS) 14 апреля 2016 г.
У эпіцэнтры землятрусу ў раёне горада Кумамота сіла падземных штуршкоў склала 7 балаў - максімальны паказчык па мясцовай сямібальнай шкале, па якой у Японіі вымяраецца разбуральная сіла землятрусу. Магнітуда ацэньвае магутнасць вызвалення энергіі пры землятрусе і адлюстроўвае максімальную амплітуду сейсмічных хваль. Аднак яна не дае магчымасці судзіць пра сілу ўздзеяння падземных штуршкоў на аб'екты на паверхні Зямлі па меры выдалення ад эпіцэнтра.
Японія знаходзіцца ў зоне падвышанай сейсмічнай актыўнасці. Падчас землятрусу магнітудай 7,2 у горадзе Кобе ў 1995 годзе загінула больш за 6 тысяч чалавек. У 2011 годзе пасля землятрусу магнітудай 9,0 гіганцкая хваля вышынёй 15 метраў абрынулася на АЭС у Фукусіме, выклікаўшы найбуйнейшую атамную аварыю пасля трагедыі ў Чарнобылі. У выніку разбурэнняў і цунамі загінулі і прапалі без вестак каля 20 тысяч чалавек.