Гуркоў адмовіцца ад сабраных беларусамі грошай

© Photo : Владимир НестеровичДзесяцікратны чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў
Дзесяцікратны чэмпіён свету па муай-тай Віталь Гуркоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартсмен вырашыў перадаць грошы "тым людзям, якім гэта жыццёва неабходна, а не на тое, каб Віталь Гуркоў паехаў у Швецыю".

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Беларускі спартсмен і артыст Віталь Гуркоў прыняў рашэнне адмовіцца ад грошай, сабраных беларусамі на яго паездку на Чэмпіянат свету.

Праект па збору грошай на паездку Гуркова ў Швецыю на ЧС па муай-тай пачалі пасля таго, як высветлілася, што ў дзяржавы пакуль што няма сродкаў на ўдзел спартсмена ў спаборніцтвах.

68,2 мільёна рублёў, неабходныя для ўдзелу спартсмена ў сусветным першынстве, сабралі за некалькі гадзін.

"Гэтыя грошы я не вазьму, мне хацелася б іх выкарыстаць па-іншаму. Лепш іх перадаць у які-небудзь дзіцячы хоспіс. Каб яны пайшлі на дапамогу тым людзям, якім гэта жыццёва неабходна, а не на тое, каб Віталь Гуркоў паехаў у Швецыю", — заявіў спартовец беларускім СМІ.

Зрэшты, ад паездкі на ЧС Віталь Гурко не адмаўляецца — па словах спартсмена, ён знойдзе спосаб з'ездзіць у Швецыю.

Міністэрства спорту раней называла паводзіны Гуркова "піяр-акцыяй" і запэўніла, што паспрабуе знайсці сродкі. Калі ў дзяржавы атрымаецца аплаціць удзел шматразовага чэмпіёна свету і Еўропы, то сабраныя краўдфандынгам сродкі пойдуць на дабрачыннасць.

Віталь Гуркоў дзесяць разоў станавіўся чэмпіёнам свету па муай-тай і шэсць разоў выйграваў еўрапейскае першынства. У 2010 годзе спартсмен атрымаў званне заслужанага майстра спорту Беларусі. З 2014 года з'яўляецца вакалістам гурта Brutto, з удзелам у калектыве многія памылкова і звязалі адсутнасць фінансавання для паездкі на чэмпіянат.

Стужка навiн
0