МІНСК, 15 кра — Sputnik. Талісманамі чэмпіянату свету па хакеі 2017 года, які пройдзе ў Францыі і Германіі, абраны героі коміксаў Астэрыкс і Абелікс, паведамляецца на афіцыйным сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).
Чэмпіянат свету 2017 года пройдзе ў Парыжы і Кёльне з 5 па 21 мая.
"Астэрыкс і Абелікс набылі велізарную папулярнасць у свеце, асабліва ў Германіі. Упартая барацьба невялікай гальскай вёсачкі супраць велізарнай Рымскай імперыі (асноўны сюжэт коміксаў пра Астэрыкса і Абелікса) сімвалізуе сутыкненне, здавалася б, няроўных супернікаў, як гэта часта бывае ў хакеі. Астэрыкс і Абелікс абраныя як узоры для пераймання, каб паказаць, што няма нічога немагчымага", — заявіў кіраўнік аргкамітэта чэмпіянату 2017 Франц Райндль.
У 2016 годзе чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Маскве і Санкт-Пецярбурзе. Талісманам турніру стала Лайка.