Мінчукам нагадаюць, што хутка "Такі Песах"

© Flickr / insatiablemunchФалафель
Фалафель - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На фестывалі габрэйскай культуры абяцаюць распавесці пра мастацтва самапрэзентацыі на прыкладзе Майсея, а таксама накарміць усіх кашэрнымі смачнасцямі.

МІНСК, 16 кра — Sputnik. Вясновы гарадскі фестываль культуры "Такі Песах" нагадае мінчукам аб адным з галоўных іудзейскіх святаў, а таксама прапануе весела і смачна правесці нядзелю.

Песах — гэта цэнтральны іудзейскі свята, якое адзначаецца ў памяць пра Зыход габрэяў з егіпецкага рабства і здабыцці волі. У перакладзе з іўрыту "песах" значыць "прайсці міма, абмінуць або абыйсці". Святкаваць яго пачынаюць 14 чысла месяца нісан і працягваюць на працягу тыдня. У гэтым годзе Песах пачнецца 22 красавіка.

На фестывалі "Такі Песах" заяўлена каля 12 лекцый, больш за 8 майстар-класаў і вялікая музычная праграма. Прычым лекцыі абяцаюць гранічна прыкладныя.

"Пагутарым пра мастацтва самапрэзентацыі на прыкладзе Майсея як лідэра, раскажам пра тое, як пабудаваць паспяховы бізнэс-план і адкажам на ўсе пытанні датычна стартапаў. І гэта, дарэчы, толькі траціна запланаваных праграмай сустрэч і лекцый", — заявілі арганізатары.

Будзе працаваць фудкорт. Анансаваны "хрумсткі фалафель, найдалікатны хумус, хатнія пірагі і булёнчык з клёцкамі з мацы, або кнейдлах". Нават піва абяцаюць кашэрнае.

Для дзяцей будзе арганізавана асобная гульнявая зона і адмысловая праграма.

Праграма фестывалю "Такі Песах", якая пройдзе 17 красавіка, разлічана на 10 гадзін. Першых гасцей на пляцоўцы "Корпуса 8" (Машэрава, 9) будуць сустракаць у 12:00.

Стужка навiн
0