Гідрамет: у панядзелак чакаецца пахаладанне

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкМоцны вецер
Моцны вецер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэмпература напачатку тыдня пачне падаць, на рэспубліку з поўначнага захаду Еўропы пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Навальніцы і моцны вецер чакаюцца па Беларусі ў панядзелак 18 красавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Халодныя паветраныя масы пачнуць паступаць у рэспубліку з паўночнага захаду Еўропы ў гэты панядзелак.

Па Беларусі 18 красавіка чакаюцца навальніцы, ўзмацненні ветру да 15-18 метраў за секунду і моцныя дажджы па паўночным захадзе рэспублікі.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, раніцай у асобных раёнах краіны будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы — + 3… 9 градусаў, днём — + 8… 14 цяпла.

Цяплей за ўсё, па дадзеных Гідрамета, будзе ў Гомельскай вобласці — да +16 градусаў цяпла.

Стужка навiн
0