МІНСК, 18 кра — Sputnik. Самалёт "Боінг-777", які належыць кампаніі Cathay Pacific, здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Алма-Аты праз смерць дзіцяці на борце, паведамляе партал "Навіны-Казахстана" са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Алма-Аты.
Інцыдэнт адбыўся раніцай у нядзелю. Авіялайнер здзяйсняў рэйс з Лондана ў Ганконг. Незапланаваную пасадку выклікала рэзкае пагаршэнне здароўя аднаго з пасажыраў "Боінга" — чатырохмесячнага дзіцяці.
Медыкі ў аэрапорце канстатавалі смерць немаўляці, як мяркуецца, ад вострай сардэчнай недастатковасці.
Бацькі вырашылі забраць цела дзіцяці з сабой, пасля чаго самалёт вылецеў у пункт прызначэння.