https://bel.sputnik.by/20160418/1021841645.html
Маторы і педалі: у Мінску адкрылі двухколавы сезон
Маторы і педалі: у Мінску адкрылі двухколавы сезон
Sputnik Беларусь
Чоперы і спартбайк, ровары і самакаты – сталічныя аматары двухколавага транспарту сабраліся ў суботу на адкрыццё сезону. Глядзіце ў Фотастужцы Sputnik, як... 18.04.2016, Sputnik Беларусь
2016-04-18T11:32+0300
2016-04-18T11:32+0300
2016-04-18T11:32+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102181/90/1021819033_0:84:3000:1780_1920x0_80_0_0_0a9bff5044fda7a7318049dd167cbea0.jpg
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102181/90/1021819033_16:0:2983:1865_1920x0_80_0_0_6009480a0db369e868f17f45a6ad42df.jpg Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, мінск, удаі гуус мінгарвыканкама
беларусь, мінск, удаі гуус мінгарвыканкама
Маторы і педалі: у Мінску адкрылі двухколавы сезон Чоперы і спартбайк, ровары і самакаты – сталічныя аматары двухколавага транспарту сабраліся ў суботу на адкрыццё сезону. Глядзіце ў Фотастужцы Sputnik, як веласіпедысты і байкеры пачыналі новы вела- і мотагод.
Матацыклісты праехалі па цэнтральных вуліцах Мінска, а пасля сабраліся на пляцоўцы каля Палаца спорту: там можна было не толькі паказаць свой матацыкл, паглядзець на чужую тэхніку, але і здаць ДАІ на правы. Адкрыццё веласезона ў мікрараёне Зялёны Луг прайшло больш сціпла: веласіпедысты паспаборнічалі ў хуткасці, манеўраванні і проста пакаталіся па парку.
© Sputnik / Виктор Толочко У адкрыцці мотасезона ў Мінску прымала ўдзел не толькі сучасная тэхніка, але і ўзоры, вырабленыя яшчэ ў СССР – матацыклы "Днепр".
У адкрыцці мотасезона ў Мінску прымала ўдзел не толькі сучасная тэхніка, але і ўзоры, вырабленыя яшчэ ў СССР – матацыклы "Днепр".
© Sputnik / Виктор Толочко Мінчане і госці сталіцы на пляцоўцы каля Палаца спорту змаглі паглядзець, на чым ездзяць байкеры.
Мінчане і госці сталіцы на пляцоўцы каля Палаца спорту змаглі паглядзець, на чым ездзяць байкеры.
© Sputnik / Виктор Толочко Насуперак распаўсюджанаму меркаванню сучасныя байкеры – гэта не толькі брутальныя каралі дарог.
Насуперак распаўсюджанаму меркаванню сучасныя байкеры – гэта не толькі брутальныя каралі дарог.
© Sputnik / Виктор Толочко На адкрыцці мотасезона ўсе ахвотныя маглі здаць экзамен на кіроўцу.
На адкрыцці мотасезона ўсе ахвотныя маглі здаць экзамен на кіроўцу.
© Sputnik / Виктор Толочко Узнёслы настрой на адкрыцці мотасезона быў не толькі ў байкераў, але і ва ўдзельнікаў мерапрыемства.
Узнёслы настрой на адкрыцці мотасезона быў не толькі ў байкераў, але і ва ўдзельнікаў мерапрыемства.
© Sputnik / Виктор Толочко Сярод мотааматараў у Мінску можна было сустрэць і моталэдзі.
Сярод мотааматараў у Мінску можна было сустрэць і моталэдзі.
© Sputnik / Виктор Толочко Самыя юныя гледачы прыбылі на адкрыццё сезона на ўласным транспарце.
Самыя юныя гледачы прыбылі на адкрыццё сезона на ўласным транспарце.
© Sputnik / Виктор Толочко Акрамя звычайных чопераў і спартбайкаў у Мінску можна было ўбачыць і сапраўдныя шэдэўры мотомастацтва.
Акрамя звычайных чопераў і спартбайкаў у Мінску можна было ўбачыць і сапраўдныя шэдэўры мотомастацтва.
© Sputnik / Виктор Толочко Удзельнікі мотаадкрыцця, якія прыехалі на рарытэтнай тэхніцы часоў ВАВ, цалкам адпавядалі антуражу – былі і форма, і бутафорская зброя.
Удзельнікі мотаадкрыцця, якія прыехалі на рарытэтнай тэхніцы часоў ВАВ, цалкам адпавядалі антуражу – былі і форма, і бутафорская зброя.
© Sputnik / Виктор Толочко "Высокая мода" для байкаў.
"Высокая мода" для байкаў.
© Sputnik / Виктор Толочко Сталічныя байкеры – гэта, умоўна, два светы: спартыўныя хуткасныя матацыклы і мерныя "цяжкія" байкі. Моладзі ў апошні час становіцца ўсё больш.
Сталічныя байкеры – гэта, умоўна, два светы: спартыўныя хуткасныя матацыклы і мерныя "цяжкія" байкі. Моладзі ў апошні час становіцца ўсё больш.
© Sputnik / Виктор Толочко У чарапах на матацыклах недахопу не было: іх можна было ўбачыць нават на фарах.
У чарапах на матацыклах недахопу не было: іх можна было ўбачыць нават на фарах.
© Sputnik / Виктор Толочко На адкрыцці мотасезона ў Мінску прысутнічалі супрацоўнікі сталічнай ДАІ, якія праверылі ва ўсіх байкераў права.
На адкрыцці мотасезона ў Мінску прысутнічалі супрацоўнікі сталічнай ДАІ, якія праверылі ва ўсіх байкераў права.
© Sputnik / Виктор Толочко Адкрыццё веласезона ў сталіцы – у мікрараёне "Зялёны Луг" – прайшло больш сціпла, на яго сабраліся каля сотні веласіпедыстаў.
Адкрыццё веласезона ў сталіцы – у мікрараёне "Зялёны Луг" – прайшло больш сціпла, на яго сабраліся каля сотні веласіпедыстаў.
© Sputnik / Виктор Толочко Удзельнікі велаадкрыцця спаборнічалі ў хуткасці.
Удзельнікі велаадкрыцця спаборнічалі ў хуткасці.
© Sputnik / Виктор Толочко Акрамя спаборніцтваў на хуткасць сталічныя веласіпедысты маглі паспрабаваць свае сілы ў манеўраванні.
Акрамя спаборніцтваў на хуткасць сталічныя веласіпедысты маглі паспрабаваць свае сілы ў манеўраванні.
© Sputnik / Виктор Толочко Абавязковы атрыбут сур'ёзнага веласіпедыста – добрая экіпіроўка і велашлем.
Абавязковы атрыбут сур'ёзнага веласіпедыста – добрая экіпіроўка і велашлем.
© Sputnik / Виктор Толочко Веласіпедысты на сваё адкрыццё ня красаваліся адзін перад адным, як байкеры, а проста каталіся па парку.
Веласіпедысты на сваё адкрыццё ня красаваліся адзін перад адным, як байкеры, а проста каталіся па парку.
© Sputnik / Виктор Толочко Сезон адкрылі і самыя маленькія мінчане.
Сезон адкрылі і самыя маленькія мінчане.