Латушка стаў ганаровым мушкецёрам Францыі

© Sputnik / Антон Белицкий / Перайсці ў медыябанкСцэна са спектакля "Мушкецёры"
Сцэна са спектакля Мушкецёры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прыняў беларускага амбасадара ў Асацыяцыю мушкецёраў яе кіраўнік – Амер дэ Мантэск'ё Д'Артаньян.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Амбасадару Беларусі ў Францыі Паўлу Латушку прысвоены тытул ганаровага сябра Асацыяцыі мушкецёраў, паведаміў у панядзелак тэлеканал СТБ.

Беларускі амбасадар узяў удзел у прэзентацыі эканамічнага і турыстычнага патэнцыялу Беларусі ў французскім горадзе Біярыцы. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі палітычнай і ваеннай эліты Францыі, дзеячы культуры і дыпламаты.

"Падчас сустрэчы амбасадару Беларусі ў Францыі Паўлу Латушку быў прысвоены тытулы ганаровага члена Асацыяцыі мушкецёраў" — паведаміў тэлеканал.

Паводле інфармацыі СТБ, кіраўнік асацыяцыі Амер дэ Мантэск'ё Д'Артаньян, які таксама з'яўляецца сенатарам Французскай Рэспублікі і дэпутатам Еўрапарламента, выказаў пазітыўныя ўражанні ад Беларусі, а таксама высока ацаніў унёсак беларусаў у перамогу ў Другой сусветнай вайне. Такім чынам, Беларусь стала 51-й дзяржавай, прадстаўнікі якога ўваходзяць у асацыяцыю.

Стужка навiн
0