Праезд на электрычках для пенсіянераў стане таннейшым з 1 мая

© Sputnik / Антон Белицкий / Перайсці ў медыябанкДачніца едзе на лецішча
Дачніца едзе на лецішча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Льготны праезд будзе дзейнічаць да 30 верасня, касірам пасажыры павінны будуць прад'яўляць пенсійнае пасведчанне.

МІНСК, 19 кра — Sputnik.  З 1 мая гэтага года чыгунка ўводзіць для пенсіянераў зніжку 50% на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа, паведамілі Sputnik ў аўторак у прэс-службе БЧ.

Зніжка ўводзіцца штогод у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ — гэта прадугледжана ўказам ад 29.04.2011 №176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў".

"З 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа", — сказалі ў БЧ.

Пры гэтым у прэс-службе паведамілі, што льгота не будзе распаўсюджвацца на праездзе ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі) і цягніках гарадскіх ліній.

Па дадзеных БЧ, пенсіянерам, каб купіць квіткі са зніжкай, трэба будзе прад'явіць у касу пенсійнае пасведчанне.

Стужка навiн
0