Акцыя "Чытаем па-беларуску з Velcom" стартавала ў Брагіне

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкКнігалюб
Кнігалюб - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі да беларускай мовы і літаратуры, у якасці настаўнікаў у праекце ўдзельнічаюць вядомыя беларускія літаратары, акцёры і тэлевядучыя.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Адукацыйны праект "Чытаем па-беларуску з velcom" пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведамілі Sputnik у кампаніі.  

Мэта праекту — папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры. Акцыя ладзіцца не ўпершыню: яна перарасла маштабы сталічнага мерапрыемства і накіроўваецца ў рэгіёны.

"Сацыяльны праект "Чытаем па-беларуску з velcom" стартаваў у кастрычніку 2015 года. Удзел у ім ужо прынялі больш за 4 000 юных мінчукоў. І гэтыя ўрокі паказалі, што такі фармат заняткаў па-сапраўднаму запатрабаваны і прыносіць дзецям не толькі веды, але і пазітыўныя эмоцыі", — паведаміў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі Вячаслаў Смірноў.

Ён таксама адзначыў, што высокую адзнаку акцыі далі і эксперты — на III штогадовай прэміі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці у катэгорыі "Адукацыя" праект быў прызнаны лепшым.

Першыя рэгіянальныя ўрокі для малодшых школьнікаў будуць арганізаваныя ў красавіку і ў маі ў Гомелі, Брагіне, Рэчыцы, Светлагорску, Мазыры і Жлобіне. У пачатку наступнага навучальнага года каманда праекту "Чытаем па-беларуску з velcom" наведае школы Брэста і Брэсцкай вобласці.

Усяго праект ахопіць 150 школ краіны і дасць дадатковыя веды па роднай мове, літаратуры і культуры 15 тысячам школьнікаў. У якасці настаўнікаў у праекце ўдзельнічаюць вядомыя беларускія літаратары, акцёры і тэлевядучыя — Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Уладзімір Ліпскі, Алена Масла, Таццяна Сівец. Арганізатары акцыі абяцаюць школьнікам захапляльныя сустрэчы і ўрокі роднай мовы і літаратуры.

Стужка навiн
0