Міністэрства аховы здароўя стварае адзіную базу: схітрыць не ўдасца

© SputnikЛісток непрацаздольнасці
Лісток непрацаздольнасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выдачу бальнічных лістоў пачалі каля 20 прыватных медыцынскіх цэнтраў, але ў бліжэйшы час іх змогуць выдаваць каля 50 недзяржаўных медыцынскіх арганізацый.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Адна з найважнейшых праблем, якая паўстала перад спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя па кантролю галіны — як пазбегнуць дублявання бальнічных.

Начальнік аддзела медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі Міністэрства аховы здароўя Ірына Кірэева падчас круглага стала, які ладзіўся газетай "Рэспубліка", паведаміла, што сітуацыя, калі нядобрасумленныя грамадзяне маглі б узяць два бальнічных па аднаму захворванню (напрыклад, па догляду за хворым дзіцем — мама ў паліклініцы, а тата ў прыватным медцэнтры), выключаная.

"Кожны рэгіён стварае адзіную базу дадзеных на выдадзеныя лісткі непрацаздольнасці. Яна будзе працаваць так: можна ўвесці дадзеныя пацыента і атрымаць інфармацыю, ці выдаваўся яму лісток непрацаздольнасці. Калі выдаваўся, то дзе, калі і кім. Праграмны комплекс будзе на працоўным стале ў кожнага ўрача, і пры выпісцы бальнічнага ён абавязаны будзе спраўдзіць, ці няма дублявання", — сказала спецыяліст.

Да таго ж, па словах Ірыны Кірэевай, Фонд сацыяльнай абароны, куды сцякаюцца ў выніку ўсе лісткі непрацаздольнасці — бо менавіта ён ажыццяўляе аплату бальнічных лістоў, — таксама здзяйсняе кантроль. Так што аматараў "пралангіраваць" часовую непрацаздольнасць ў розных арганізацыях рана ці позна вылічаць.

Да таго ж, Ірына Кірэева падкрэсліла, што на пачатку выдача бальнічных прыватнымі медцэнтрамі не зможа разгрузіць чэргі ў паліклініках, бо пакуль гэта не масавая з'ява. Але пацыентам, якія перш вымушаныя былі хадзіць паміж прыватным медцэнтрам і дзяржаўнай паліклінікай, жыццё палегчыцца.

"Раней пацыент ішоў на прыём у прыватны цэнтр, а потым прыходзіў у паліклініку па месцы жыхарства, дубліраваў тыя ж агляды і абследаванні, каб адкрыць бальнічны. Зараз не трэба адначасова звяртацца ў дзве розныя арганізацыі аховы здароўя. Таму калі пацыент можа сабе дазволіць такую сэрвісную меддапамогу, то мы даем яму поўнае права", — канстатавала спецыяліст.

Стужка навiн
0