МІНСК, 20 кра — Sputnik. Апошнія 50 год у гісторыі Мінска адзначыліся шэрагам буйных і яркіх падзей. Большасць з іх насілі лакальны характар, а праз некаторыя Мінск прагучаў далёка за межамі Беларусі.
Нядаўна кожны мінчук міжволі быў сведкам таго, як ладзіўся і адбываўся ў Мінску чэмпіянат свету па хакею. Гэта падзея змяніла не толькі архітэктурнае аблічча сталіцы, але і пэўным чынам паўплывала на змену жыццёвага рытму гараджан.
Падобная спартовая феерыя, якая пакінула яркі след у гісторыі Мінска — Алімпійскія гульні 1980. Галоўным цэнтрам падзей была Масква, але і сталіцу БССР апынулася не абмінулі спартыўныя падзеі. Да правядзення Алімпіяды ў сталіцы БССР было прымеркавана ўзвядзенне шматлікіх новых аб'ектаў інфраструктуры, а таксама рэканструяваны гатэлі, пабудаваны грамадскія прыбіральні, на некалькі тыдняў змяніўся лад жыцця, колькасць і якасць тавараў ў крамах павялічылася ў разы. Дарэчы, менавіта да гэтай даты было прымеркавана адкрыццё касцёла, першае пасля вайны. Чаму менавіта так — будзем разбірацца разам.
Галоўны выступоўца — гісторык, краязнаўца Іван Сацукевіч.
Сустрэча адбудзецца а 19-й (у сераду), 20 красавіка, у Галерэю TUT.BY (ст. м. "Міхалова", праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх).
Уваход вольны.