МІНСК, 19 кра — Sputnik. Абмежаванні руху грузавога аўтатранспарту ўведзены ў пункце пропуску "Дамачава" на беларуска-польскай мяжы, паведамілі Sputnik ў прэс-групе Брэсцкай мытні.
Забарона на рух велікагрузаў пачаў дзейнічаць з 18 красавіка і была ўведзена ў сувязі з аварыйным станам моста цераз Заходні Буг.
"Уводзіцца абмежаванне на праезд аўтатранспарту з агульнай масай больш за тры тоны па мосце праз раку Заходні Буг, які злучае аўтадарожныя пункты пропуску "Дамачава"і "Славацічы" рух па мосце будзе ажыццяўляцца ў адзіночным парадку з дыстанцыяй больш за 50 метраў", — сказалі ў прэс —групе.
Там таксама паведамілі, што для аўтамабіляў, у пасведчанні аб рэгістрацыі якіх паказаны тып транспартнага сродку "грузавы", пропуск праз "Дамачава" закрыты.
Бліжэйшыя памежныя пераходы да закрых для руху грузавікоў пунктаў размешчаны ў Брэсце — "Казловічы" і "Варшаўскі мост".