МІНСК, 20 кра — Sputnik. Вучэнні 19 батальёна добраахвотніцкіх войскаў Латвіі Земесардзэ завяршыліся пасля таго, як выдадзеныя байцам сапёрныя рыдлёўкі зламаліся праз пяць хвілін пасля пачатку рыцця акопаў, паведамляе Sputnik Латвія са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Мінабароны Латвіі нядаўна закупіла для земесаргаў новыя сапёрныя рыдлёўкі, аднак большасць батальёнаў адмовіліся іх апрабаваць пасля павярхоўнага агляду. Выпрабаваць навінку пагадзіліся байцы 19 батальёна добраахвотніцкіх войскаў. Як перадае агенцтва, іспыты з ганьбай праваліліся праз тое, што новыя рыдлёўкі спачатку не змаглі замацаваць на заплечніках, а пасля таго, як байцы пачалі рыць траншэю, зламаліся 14 рыдлёвак з 30.
Пасля запыту дэпутата Сейма Латвіі, члена парламенцкай камісіі па абароне, унутраных справах і прадухіленню карупцыі Вейка Сполітаса стала вядома, што сапёрныя рыдлёўкі, вырабленыя ў Кітаі, абышліся Мінабароны краіны ў 3,1 еўра за адзінку. Ваеннае ведамства Латвіі зрабіла службовае расследаванне і ўжо збіраецца набыць новыя рыдлёўкі, па 35 еўра за штуку.
Паводле інфармацыі агенцтва, падчас апытання жыхароў Латвіі, праведзенага міжнароднай даследчай групай TNS, 48% латвійцаў выказаліся супраць павелічэння Нацыянальных узброеных сіл і 42% за.
Узброеныя Сілы Латвіі, паводле дадзеных Глабальнага індэкса ваеннай моцы, знаходзяцца на 103 пазіцыі з 126. Беларусь у гэтым рэйтынгу займае 49 радок, побач з Узбекістанам і Даніяй.