МІНСК, 20 кра — Sputnik. Паказ новай калекцыі Chanel на Кубе можа стаць апошнім у кар'еры крэатыўнага дырэктара моднага дому Карла Лагерфельда. 82-гадовы Лагерфельд неаднаразова прызнаваўся знаёмым, што стаміўся і хоча сысці на заслужаны адпачынак.
Пра гэта паведаміла адразу некалькі сусветных СМІ са спасылкай на прыватныя крыніцы і асобаў, набліжаных да мадэльера. Афіцыйнага пацверджання гэтаму факту ні ад моднага дома Chanel, ні ад самога Лагерфельда пакуль не было.
Таксама не агучвалася інфармацыя пра тое, хто ж зможа замяніць легенду моднай індустрыі на пасадзе крэатыўнага дырэктара найбуйнейшага дома моды.
Цалкам зразумела жаданне пажылога мэтра выйсці ў адстаўку. Тым больш што ў верасні яму споўніцца 83 гады. Зрэшты, інтрыгі дадае сцвярджэнне самагао Лагерфельда, што нарадзіўся ён на 5 гадоў пазней, у 1938 годзе. Такім чынам, яму не 82, а 77 гадоў. Зрэшты, нават гэты ўзрост вельмі салідны для выхада на пенсію. Нагадаем, у беларускіх пенсіянераў і тых, хто рыхтуецца да выхада на пенсію, выклікаў хвалю незадаволенасці факт паэтапнага павелічэння пенсійнага ўзросту на тры гады — да 58 для жанчын і 63 для мужчын.
Карл Ота Лагерфельд — сусветна вядомы мадэльер і фатограф нямецкага паходжання. Працаваў у модных дамах Fendi, Chloe, а ў 1983 стаў крэатыўным дырэктарам Дома Chanel. У 2010-м ён стаў кавалерам ордэна Ганаровага легіёна за важкі ўнёсак у развіццё культуры і мастацтва.