СК прадухіліў крадзёж на "Беларуськаліі" 2 млрд рублёў

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў медыябанк"Беларуськалій" спыніў працу паловы руднікоў
Беларуськалій спыніў працу паловы руднікоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Следчыя выявілі злачынную групу на адным з рудаўпраўленняў, якія займаліся махінацыямі з аплатай падрадных работ: прадпрыемства плаціла грошы за нявыкананыя паслугі.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Упраўленнем следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа ў дачыненні да ўдзельнікаў злачыннай групы, якая займалася крадзяжом грашовых сродкаў у ААТ "Беларуськалій", паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Падставай распачаць крымінальную справу паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі АБЭЗ Салігорскага РАУС.

"Падчас папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што двое службовых асобаў аднаго з рудаўпраўленняў "Беларуськалій", злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, ўступілі ў змову з дырэктарам падраднай арганізацыі, які выйграў тэндэры на ажыццяўленне электрамантажных работ на розных аб'ектах рудаўпраўлення", — распавяла Sputnik афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Яна патлумачыла, што фігуранты справы наўмысна падпісвалі ўліковыя дакументы, акты аб прыёмцы выкананых работ, якія фактычна выкананымі не былі. У выніку супрацьпраўных дзеянняў у перыяд з 2012 па 2014 гады на разліковы рахунак падрадчыка былі неабгрунтавана пералічаныя грашовыя сродкі ў памеры больш за два мільярды рублёў. Гэтыя грошы ўдзельнікі злачыннай групы дзялілі паміж сабой.

Па словах Беланог, прынятыя следствам меры далі магчымасць забяспечыць кампенсацыю нанесенай прадпрыемству шкоды ў поўным аб'ёме. Акрамя таго, накладзены арышт на маёмасць фігурантаў на суму звыш мільярда рублёў.

"Службовай асобе і дырэктару падраднай арганізацыі прад'яўлена абвінавачванне, яны ўзятыя варту. Трэці ўдзельнік знаходзіцца ў статусе падазраваемага", — праінфармавала суразмоўца агенцтва.

Беланог дадала, што супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваныя следствам як крадзеж праз злоўжыванне службовых паўнамоцтваў, здзейсненыя групай асоб у асабліва буйным памеры.

Зараз праводзяцца следчыя дазнанні, накіраваныя на замацаванне доказнай базы.

Стужка навiн
0