МІНСК, 20 кра — Sputnik. Супрацоўнікамі праваахоўных органаў затрыманыя двое грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у крадзяжы з буйной амерыканскай кампаніі каля 1,4 мільёна даляраў ЗША, паведаміла Sputnik афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
"У Мінску затрыманыя два ўдзельнікі міжнароднай злачыннай групы, якая займалася крадзяжамі з банкаўскіх рахункаў розных кампаній. У прыватнасці, з рахунку буйной амерыканскай кампаніі групай выкрадзена блізу1 мільёна 400 тысяч долараў ЗША", — сказала Ганчарова.
Паводле слоў прадстаўніка УСК, крадзяжы зламыснікі здзяйснялі з выкарыстаннем шкадлівых кампутарных праграм, пры дапамозе якіх злачынцы атрымлівалі доступ да банкаўскіх рэквізітаў фірмаў.
Ганчарова таксама паведаміла, што ў рамках гэтай справы СК актыўна ўзаемадзейнічае з Федэральным бюро расследаванняў ЗША: зараз супрацоўнік камітэта знаходзіцца ў Штатах.