Арышт на працоўным месцы

Падпісацца
У мінулы аўторак КДК затрымаў злачынную групоўку, якую ачольваў "дастаткова вядомы" ў Беларусі чалавекам. Групоўкая аказвала паслугі па ўхіленні ад выплаты падаткаў.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Вядомы беларускі бард і кавэзэшнік, сузаснавальнік радыёстанцыі "Юмор-ФМ" ("Гумар-ФМ") Віталь Новікаў быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў у сваім офісе, паведамілі Sputnik абазнаныя ў сітуацыі крыніцы.

Напярэдадні Дзяржкантроль паведаміў пра затрыманне злачыннай групоўкі на чале з "дастаткова вядомым" у забаўляльнай сферы чалавекам. Як пазней высветлілася, гэтым чалавекам быў Віталь Новікаў.

"Яго арыштавалі ва ўласным офісе, на працоўным месцы", — паведаміў агенцтву суразмоўца.

Паводле інфармацыі КДК, затрыманая напярэдадні злачынная групоўка аказвала аб'ектам рэальнага сектара эканомікі паслугі па ўхіленню ад выплаты падаткаў. У зламыснікаў канфіскавалі каля 190 пячатак розных арганізацый, у тым ліку не рэзідэнтаў Беларусі. Паводле папярэдняй інфармацыі, шкода дзяржбюджэту ад дзейнасці групоўкі складае каля чатырох мільярдаў рублёў.

Стужка навiн
0