Майстар сталічнага ЖЭК атрымаў 56 млн рублёў заробку на "мёртвыя душы"

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкАднаўленне ацяпляльнай сістэмы ў пад'ездзе
Аднаўленне ацяпляльнай сістэмы ў пад'ездзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рабочыя толькі лічыліся ў штаце арганізацыі, а рахункамі на заробкі, заведзенымі на іх, карыстаўся затрыманы майстар.

МІНСК, 21 — Sputnik. Супрацоўнікі мінскай міліцыі затрымалі майстра аднаго з ЖЭК Савецкага раёна за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі — мужчына атрымаў 56 мільёнаў заробку за неіснуючых работнікаў, паведамілі Sputnik ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Мужчына складаў фіктыўныя табелі ўліку працоўнага часу, на падставе якіх бухгалтэрыя ЖЭК налічвала тром працаўнікам заробак.

"Рабочыя фактычна не выконвалі абавязкі, прадугледжаныя падпісаным працоўным дамовам, а толькі лічыліся ў штаце арганізацыі, а прамы доступ да банкаўскіх рахункаў, на якія налічваўся заробак, быў толькі ў затрыманага", — сказалі ў ГУУС.

Паводле інфармацыі міліцыі, у дачыненні да майстра пракуратурай Савецкага раёна распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі") Крымінальнага кодэкса Беларусі, мужчыну за ўчыненае можа пагражаць пазбаўленне волі тэрмінам да дзесяці гадоў.

Стужка навiн
0