МІНСК, 21 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўзмацніць ў краіне прафілактыку здаровага ладу жыцця.
"Узмацніць прафілактыку, здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, адмовіцца ад курэння і алкаголю, ну не зусім вядома, калі наогул піць перастанем — зусім бяда будзе, але ўжо іншая", — сказаў прэзідэнт, звяртаючыся з пасланнем да парламента і беларускага народа.
Ён таксама падкрэсліў, што ў паліклініках не павінна быць чэргаў. Трэба ўводзіць электронныя рэцэпты і карты пацыента, лічыць кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама заявіў, што неабходна прадумаць сістэму матэрыяльнага стымулявання работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ахова здароўя застанецца сацыяльным прыярытэтам беларускай дзяржавы, і заўважыў, што ў сусветным рэйтынгу па ўзроўні даступнасці медыцынскіх паслуг для насельніцтва Беларусь займае першае месца.