ДАІ ўзмоцніць кантроль за выкананнем ПДР у месцах масавага адпачынку

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрыродаахоўная зона на Мінскім моры
Прыродаахоўная зона на Мінскім моры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інспектары, у прыватнасці, з асаблівай пільнасцю будуць кантраляваць парушэнні кіроўцамі правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Супрацоўнікі ДАІ ўзмоцняць кантроль за выкананнем ПДР у месцах масавага адпачынку грамадзян з надыходам летняга перыяду, паведамілі Sputnik ў ДАІ УУС Мінскага райвыканкама.

Інспектары, у прыватнасці, з асаблівай пільнасцю будуць кантраляваць парушэнні кіроўцамі правілаў прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў.

У ДАІ таксама нагадалі, што за парушэнні правілаў паркоўкі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у памеры адной базавай велічыні. Пры здзяйсненні паўторнага парушэння штраф павялічваецца ў два разы.

Памер базавай велічыні на сённяшні дзень складае 210000 беларускіх рублёў.

Стужка навiн
0