Электронныя табло на прыпынках Мінска адрамантавалі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЛюдзі на прыпынку ў Мінску
Людзі на прыпынку ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Табло не функцыянавалі два дні, у "Мінсктрансе" прынеслі мінчанам прабачэнні за часовыя нязручнасці.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. Праца віртуальных табло на прыпыначных пунктах у сталіцы адноўлена, паведамілі Sputnik ў ДУ "Мінсктранс" у чацвер.

Табло на прыпынках адключыліся ў аўторак 19 красавіка. Тады ў "Мінсктрансе" гэта патлумачылі тэхнічнымі непаладкамі і паабяцалі паправіць. Ва ўстанове адзначылі, што складанасць палягае ў тым, што сістэмны адміністратар, які адказвае за функцыянаванне табло, знаходзіцца ў адпачынку.

"Праца онлайн-сэрвісу "Віртуальнае табло на прыпыначных пунктах" адноўлена. Электронныя табло на прыпыначных пунктах працуюць у штатным рэжыме", — сказалі ў "Мінсктрансе".

Там таксама прынеслі мінчанам прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Першае электроннае табло было ўстаноўлена ў Мінску ў 2014 годзе. Прыстасаванне дазваляе ў рэальным часе сачыць за раскладам грамадскага транспарту. Зараз у сталіцы каля дзвюх тысяч прыпынкаў транспарту, прыблізна на 130 з іх устаноўлены віртуальныя табло.

Стужка навiн
0