МІНСК, 21 кра — Sputnik. Сталічныя ўлады пакуль не плануюць ўключаць ацяпленне ў дамах і ўстановах, паведамілі Sputnik ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама.
У Беларусь у апошнія дні пахаладала. Многія беларусы звяртаюць увагу на тое, што ацяпленне ўжо адключылі, а ці ўлучаць на перыяд пахаладання, гаворкі пакуль няма.
"Не плануем даваць ацяпленне. Для прыняцця гэтага рашэння неабходна, каб на пяць дзён запар сярэднясутачная тэмпература была ніжэй васьмі градусаў цяпла", — сказалі ў чацвер Sputnik ў Мінгарвыканкаме.
У той жа час мясцовыя ўлады не абавязаны ўзгадняць з МінЖКГ рашэнне па аднаўленню падачы цяпла — рабіць яны гэта могуць зыходзячы з тэмпературных умоў. Так, у дзіцячых садках, школах і бальніцах Магілёва ацяпленне было ўключана ў чацвер.
У выпадку далейшага пахаладання падобныя рашэнні могуць быць прыняты і ў іншых рэгіёнах краіны.