Чарнобыль: выпрабаванне на трываласць

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкЗона адчужэння
Зона адчужэння - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава з адпаведнай назвай адкрыецца 22 красавіка ў галерэі "Лабірынт" і прымеркавана да 30-годдзя са дня катастрофы на АЭС.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Сёння ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудуцца адкрыццё выставы "Чарнобыль. Выпрабаванне на трываласць: да 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС" і прэзентацыя фотаальбома Дзяніса Раманюка"Чарнобыль".

26 красавіка 2016 года споўніцца роўна 30 гадоў з дня самай буйной катастрофы ў гісторыі атамнай энергетыкі — выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Яе маштаб вызначаецца не толькі колькасьцю ахвяраў і пацярпелых, але і колькасцю задзейнічаных ліквідатараў. Наступствы страшнай трагедыі даюць аб сабе ведаць усе гэтыя гады, а гісторыя адкрывае новыя жахлівыя факты і лічбы.

На выставе "Чарнобыль. Выпрабаванне на трываласць" будуць прадстаўлены дакументы, якія характарызуюць мерапрыемствы дзяржаўных органаў Беларусі, накіраваныя на пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Перш за ўсё, гэта дакументальныя матэрыялы па сацыяльнай абароне насельніцтва ад радыяцыйнай пагрозы: адсяленне з 30-ці кіламетровай зоны, будаўніцтва жылля для перасяленцаў, забеспячэнне людзей "чыстымі" прадуктамі харчавання, аказанне медыцынскай дапамогі.

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць матэрыялы Расійскага дзяржаўнага архіва найноўшай гісторыі (РДАНГ). Упершыню беларуская грамадскасць ўбачыць і зможа азнаёміцца з пратаколамі паседжанняў Палітбюро ЦК КПСС і даведацца яго рэакцыю на Чарнобыльскую аварыю, перапіску М. Гарбачова і Р. Рэйгана па дадзенай праблеме, тэксты паведамленняў кіраўнікам замежных дзяржаў аб аварыі.

Таксама на выставе будуць прадстаўлены кіна-, фота-, фонадакументы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, фатаграфіі людзей — ліквідатараў, перасяленцаў, ахвяр радыяцыйнага ўздзеяння.

Акрамя архіўных дакументаў і фатаграфій госці мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з навуковымі, навукова-папулярнымі, вытворча-практычнымі, навучальнымі і даведачнымі выданнямі, а таксама мастацкай літаратурай, каталогамі выстаў і фотаальбомамі, якія адлюстроўваюць чарнобыльскую трагедыю.

Фотоальбом Дзяніса Раманюка "Чарнобыль" аб'ектыўна інфармуе аб самой катастрофе, аб яе экалагічных, культурных, чалавечых наступствах. Гэтая кніга —памяць для тых, хто адчуў бяду на сабе, гісторыя а навука для ўсяго свету.

Стужка навiн
0