"Серебряная свадьба" павіншуе "Ляльку" з юбілеем

© Photo : Прадастаўлена тэатрам "Лялька"Беларускі тэатр "Лялька" (Віцебск)
Беларускі тэатр Лялька (Віцебск) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спектаклі тэатра "Лялька" ідуць на беларускай мове і падпарадкоўваюцца асноўным накірунку, які вызначаецца як тэатр-свята.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Беларускі тэатр "Лялька" у Віцебску адзначыў свой трыццаты дзень народзінаў.

Беларускі тэатр "Лялька" утвораны ў Віцебску ў 1985 годзе пры Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа як лялечная трупа. Першы спектакль «Дзед і Жораў» па п'есе В. Вольскага быў паказаны 20 красавіка 1986 года. У 1990 годзе калектыў, маючы пастаянны рэпертуар, вылучыўся ў асобны тэатр.

У 2000 годзе калектыву тэатра "Лялька" прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь". "Лялька" вядомая ў Беларусі і за яе межамі, на рахунку тэатра пяць Гран-пры, прызы за лепшыя спектаклі і ролі, дыпломы міжнародных фестываляў. Зараз у трупе Беларускага тэатра "Лялька" 16 акцёраў. Мастацкі кіраўнік тэатра — Заслужаны дзеяч мастацтваў Віктар Клімчук. Рэпертуар тэатра складаюць 32 спектаклі па класічных і сучасных творах для дарослых і дзяцей розных узроставых груп.

© Photo : прадастаўлена тэатрамЛялькі цешаць публіку (сцэна са спектакля)
Лялькі цешаць публіку (сцэна са спектакля)  - Sputnik Беларусь
Лялькі цешаць публіку (сцэна са спектакля)

Спектаклі тэатра "Лялька" ідуць на беларускай мове і падпарадкоўваюцца асноўным накірунку, які вызначаецца як тэатр-свята. У фае тэатра размешчаны музей лялек і элементаў сцэнаграфіі са спектакляў. У пастаяннай экспазіцыі музея знаходзіцца механічны тэатр і батлейка.

У юбілейны дзень у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыецца выставы "Беларускаму тэатру "Лялька" — 30 год". Наведнікі пазнаёмяцца з разнастайнымі па стылёвых вырашэннях дэкарацыямі і лялькамі з такіх папулярных спектакляў, як "Чароўная зброя Кэндзо", "Загубленая душа, або пакаранне грэшніка", "Прынцэса і Свінапас", "Хлопчык-Зорка", "Сунічкі для Веліканачкі", "Ямелева шчасце", "Кветачка-вясёлка", "Чорная курыца, або Падземныя жыхары" і іншых, а таксама пабачылі зблізку рэканструкцыю магілёўскай батлейкі ХІХ стагоддзя, зробленую мастаком Аляксандрам Сідаравым.

© Photo : Фота прадастаўлена тэатрам "Лялька"Сцэна са спектакля "Умка"
Сцэна са спектакля Умка - Sputnik Беларусь
Сцэна са спектакля "Умка"

На юбілей тэатр падрыхтаваў шмат сюрпрызаў для гледачоў. Кожны, хто пажадае, атрымае магчымасць у гэты святочны дзень выказаць свае прызнанні і пажаданні як усяму калектыву тэатра "Лялька", так і кожнаму з яго супрацоўнікаў. Юбіляраў і гасцей свята чакае грандыёзны капуснік "Нам 30 год", у якім артысты прыгадаюць мінулае, падзеляцца прафесійнымі здабыткамі і прапануюць увазе прысутных феерыю песень, танцаў, жартаў і фокусаў. Запланаваныя віншаванні і ўзнагароджанні. Будзе выкарыстана вялікая колькасць архіўнага відэа- і фотаматэрыялу з яго творчым пераасэнсаваннем. Пастаноўку арыгінальных нумароў ажыццявяць як вядучыя майстры сцэны — Ларыса Мартынава, Вольга Маханькова, Алесь Маханькоў, Алег Рыхтэр, Ганна Сцепанец, Юрась Франкоў — так і маладыя акцёры.

© Sputnik / Юлія ХвошчФестываль "Дружба"
Фестываль Дружба - Sputnik Беларусь
Фестываль "Дружба"

А 23 красавіка ў 15.00 на сцэне тэатра выступіць кабарэ-бэнд "Серебряная свадьба" з музычна-тэатральнай праграмай для дзяцей і дарослых "Музыка — всё". Кіраўнік гурта, Святлана Бень-Залеская, з'яўляецца рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакляў "Асцярожна, Соня!" і "Цудоўная скрыня з зялёным гарошкам", якія карыстаюцца поспехам у гледачоў "Беларускага тэатра "Лялька".

Стужка навiн
0