МІНСК, 22 кра — Sputnik. Старшыня аднаго з калгасаў Іўеўскага раёна (Гродзенская вобласць) пабіўся са сваім намеснікам падчас планёркі, у дачыненні да начальніка распачата крымінальная справа, паведамілі Sputnik ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Бойка адбылася праз рознагалоссі, якія ўзніклі падчас паседжання ў вырашэнні надзённых пытанняў прадпрыемства.
"Адстойваючы сваё бачанне, на правах кіраўніка кіраўнік СВК ў жорсткай форме запатрабаваў ад падначаленага пакінуць залу пасяджэнняў, а калі той адмовіўся, спаслаўшыся на адсутнасць адзінай пазіцыі, не стаў грэбаваць моцным слоўцам", — сказалі ва УУС.
У міліцыі зазначылі, што пасля лаянкі старшыня падышоў да свайго намесніка і скінуў яго з крэсла, у выніку пацярпелы атрымаў вывіх пляча і мусіў звярнуцца ў медустанову. Па словах суразмоўцаў Sputnik, медыкі і паведамілі ў мясцовы РАУС аб траўме намесніка старшыні.
Па дадзеных УУС, у дачыненні да старшыні ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Беларусі ("Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў").