МІНСК, 22 кра — Sputnik. Інтэрнэт-карыстальнікі на тэрыторыі Беларусі могуць мець цяжкасці з доступам да сацыяльнай сеткі "ВК", паведаміла ў РУП "Белтэлекам".
Часовыя цяжкасці выкліканыя тэхналагічнымі прычынамі — у сувязі з непаладкамі ў Літве.
"У сувязі з пашкоджаннем на тэрыторыі Літвы магчымыя цяжкасці з доступам да сэрвісаў Vkontaktе", — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым аператар прынёс прабачэнні беларускім інтэрнэт-карыстальнікам за прычыненыя нязручнасці. Sputnik не ўдалося атрымаць у "Белтэлекаме" каментары наконт часу ліквідацыі наступстваў паломкі.
Сацыяльная сетка "Вконтакте" належыць Mail.Ru Group і з'яўляецца, па інфармацыі аналітыкаў, першым па папулярнасці сайтам у Расіі, Беларусі і Украіне. Сацсетка была створана ў 2006 годзе, па дадзеных за 2015 год, сярэднясутачная аўдыторыя сеткі складае больш за 64 мільёнаў наведвальнікаў.