Гідрамет: у панядзелак з Чорнага мора на Беларусь прыйдзе цяпло

© Sputnik / МИХАИЛ ХАСИЕВПрымула
Прымула - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Халоднае з ападкамі надвор'е захаваецца на тэрыторыі Беларусі на бліжэйшых выхадных, толькі ў панядзелак пачнецца паступовае пацяпленне.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць на бліжэйшых выходныя мокры снег, дождж і прахалоднае надвор'е, паведамілі ў Гідрамеце.

Другая дэкада красавіка ў Беларусі выдалася халоднай, тэмпература паветра на некалькі градусаў ніжэй за кліматычную норму.

"У суботу надвор'е на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя ападкі — дождж, магчымы мокры снег", — паведаміў Sputnik у пятніцу начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, тэмпература ўначы складзе ад —1 ° С — да + 4 ° С, днём — + 7… 13 ° С.

"У нядзелю ў паўднёва-ўсходніх раёнах будзе да 19 ° С, на астатняй тэрыторыі пакуль захаваецца халаднаватае з ападкамі надвор'е", — сказаў сіноптык.

Напачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомага франтальнага раздзелу, пры гэтым у панядзелак па ўсходзе краіны чакаецца паступленне больш цёплых паветраных мас з Чорнага мора, паведаміў Рабаў.

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, тэмпература ўначы складзе ад 0 да + 7 ° С, днём + 5… 12 ° С, па ўсходзе Беларусі ноччу + 8… 10, днём — + 13… 19 ° С.

Стужка навiн
0