https://bel.sputnik.by/20160424/1021985380.html
Л'юіс бачыць Вудкрафта галоўным трэнерам мінскага "Дынама"
Л'юіс бачыць Вудкрафта галоўным трэнерам мінскага "Дынама"
Sputnik Беларусь
Настаўнік нацыянальнай зборнай выступіў з падтрымкай свайго суайчынніка на пасаду галоўнакамандуючага "зуброў", па словах Л'юіса, Вудкрафт можа даць вынік... 24.04.2016, Sputnik Беларусь
2016-04-24T10:02+0300
2016-04-24T10:02+0300
2023-06-23T21:35+0300
у беларусі
навіны
спорт
беларусь
хк дынама (мінск)
спорт
спартыўная дысцыпліна
хакей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101809/00/1018090085_0:155:3001:1843_1920x0_80_0_0_59b3b123864cdcfa18cfbd9e284ce200.jpg
МІНСК, 24 кра — Sputnik. Канадскі спецыяліст Крэйг Вудкрафт можа многае прыўнесці ў мінскае "Дынама", упэўнены галоўны трэнер нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі Дэйв Л'юіс.На гэтым тыдні шэраг расійскіх і беларускіх СМІ паведамілі, што Вудкрафт стане галоўнакамандуючы сталічнага хакейнага клуба, змяніўшы на гэтай пасадзе Андрэя Кавалёва. Канадзец у сваю чаргу ніяк не стаў каментаваць гэтую інфармацыю."Я падтрымліваю яго кандыдатуру на пост трэнера мінскага "Дынама". Бо задача галоўнага трэнера не толькі перамагаць, але і яшчэ даваць шанц маладым, раскрываць іх, натхняць ветэранаў, адкрываючы ў іх другое дыханне. Лічу, Вудкрафт як раз той трэнер, які зможа шмат прыўнесці ў "Дынама", у тым ліку і даць вынік", — прыводзяць словы Л'юіса спартыўныя СМІ.Галоўнакамандуючы беларускай зборнай таксама адзначыў станоўчыя якасці свайго калегі."Крэйг — малады трэнер, усё жыццё ў хакеі. У яго шмат станоўчых якасцяў — добры камунікатар, знаходзіць агульную мову і з маладымі ігракамі, і з дасведчымі. Ён добра падкаваны тэхнічна і тактычна", — растлумачыў Л'юіс.Разам з тым ён падкрэсліў, што невялікі досвед Вудкрофта ў якасці галоўнага трэнера не з'яўляецца паказчыкам яго прафесіяналізму."Калі я ўзначаліў "Дэтройт", у мяне наогул не было ніякага вопыту. Рана ці позна такое павінна адбыцца. Вудкрафт выдатна працуе на лаўцы. У яго ёсць доступ да любой інфармацыі праз яго братоў, якія працуюць у НХЛ", — упэўнены Л'юіс.Раней кіраўніцтва "зуброў" заяўляла, што праца па фарміраванні трэнерскага штаба ідзе, а з кандыдатурай галоўнага трэнера будзе ўсё вядома да 1 красавіка. Напрыканцы лістапада кіраўнік ФХРБ Ігар Рачкоўскі заявіў, што трэніраваць мінскае "Дынама" павінен паўночнаамерыканскі спецыяліст.Цяпер каманду ўзначальвае Кавалёў, які прыйшоў на змену Любаміру Покавічу ў кастрычніку мінулага года. Па выніках сезона-2015/16 мінчане набралі 83 ачкі ў 60 гульнях і спыніліся за крок ад восьмага месца, які дазваляе працягнуць выступ у КХЛ.Летась Вудкрафт ўваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету. Цяперашні сезон Вудкрафт пачынаў у якасці асістэнта у нямецкім "Мангейме". 15 лютага стаў галоўным трэнерам каманды, змяніўшы Крэг Айрленда.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101809/00/1018090085_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_1256a0eecf084a914ec7862afd5ec385.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , спорт, беларусь, хк дынама (мінск), спорт, спартыўная дысцыпліна, хакей
у беларусі, навіны , спорт, беларусь, хк дынама (мінск), спорт, спартыўная дысцыпліна, хакей
Л'юіс бачыць Вудкрафта галоўным трэнерам мінскага "Дынама"
10:02 24.04.2016 (абноўлена: 21:35 23.06.2023) Настаўнік нацыянальнай зборнай выступіў з падтрымкай свайго суайчынніка на пасаду галоўнакамандуючага "зуброў", па словах Л'юіса, Вудкрафт можа даць вынік "бела-сінім".
МІНСК, 24 кра — Sputnik. Канадскі спецыяліст Крэйг Вудкрафт можа многае прыўнесці ў мінскае "Дынама", упэўнены галоўны трэнер нацыянальнай хакейнай зборнай Беларусі Дэйв Л'юіс.
На гэтым тыдні шэраг расійскіх і беларускіх СМІ паведамілі, што Вудкрафт стане галоўнакамандуючы сталічнага хакейнага клуба, змяніўшы на гэтай пасадзе Андрэя Кавалёва. Канадзец у сваю чаргу ніяк не стаў каментаваць гэтую інфармацыю.
"Я падтрымліваю яго кандыдатуру на пост трэнера мінскага "Дынама". Бо задача галоўнага трэнера не толькі перамагаць, але і яшчэ даваць шанц маладым, раскрываць іх, натхняць ветэранаў, адкрываючы ў іх другое дыханне. Лічу, Вудкрафт як раз той трэнер, які зможа шмат прыўнесці ў "Дынама", у тым ліку і даць вынік", — прыводзяць словы Л'юіса спартыўныя СМІ.
Галоўнакамандуючы беларускай зборнай таксама адзначыў станоўчыя якасці свайго калегі.
"Крэйг — малады трэнер, усё жыццё ў хакеі. У яго шмат станоўчых якасцяў — добры камунікатар, знаходзіць агульную мову і з маладымі ігракамі, і з дасведчымі. Ён добра падкаваны тэхнічна і тактычна", — растлумачыў Л'юіс.
Разам з тым ён падкрэсліў, што невялікі досвед Вудкрофта ў якасці галоўнага трэнера не з'яўляецца паказчыкам яго прафесіяналізму.
"Калі я ўзначаліў "Дэтройт", у мяне наогул не было ніякага вопыту. Рана ці позна такое павінна адбыцца. Вудкрафт выдатна працуе на лаўцы. У яго ёсць доступ да любой інфармацыі праз яго братоў, якія працуюць у НХЛ", — упэўнены Л'юіс.
Раней кіраўніцтва "зуброў" заяўляла, што праца па фарміраванні трэнерскага штаба ідзе, а з кандыдатурай галоўнага трэнера будзе ўсё вядома да 1 красавіка. Напрыканцы лістапада кіраўнік ФХРБ Ігар Рачкоўскі заявіў, што трэніраваць мінскае "Дынама" павінен паўночнаамерыканскі спецыяліст.
Цяпер каманду ўзначальвае Кавалёў, які прыйшоў на змену Любаміру Покавічу ў кастрычніку мінулага года. Па выніках сезона-2015/16 мінчане набралі 83 ачкі ў 60 гульнях і спыніліся за крок ад восьмага месца, які дазваляе працягнуць выступ у КХЛ.
Летась Вудкрафт ўваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету. Цяперашні сезон Вудкрафт пачынаў у якасці асістэнта у нямецкім "Мангейме". 15 лютага стаў галоўным трэнерам каманды, змяніўшы Крэг Айрленда.