У Беларусі пабіты нацрэкорд па хуткасці збірання кубіка Рубіка

Падпісацца
Мінскі студэнт адной рукой сабраў кубік Рубіка менш чым за 12 секунд, у мінулым годзе самым хуткім спідкуберам Беларусі быў школьнік.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Нацыянальны рэкорд на хуткасць зборкі кубіка Рубіка пабіты ў Мінску падчас міжнароднага чэмпіянату па спідкубінгу BSU Cubing Day-2016, паведамілі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ).

Лепшыя спідкуберы збіраюцца ў беларускай сталіцы не першы год, у чэмпіянаце BSU Cubing Day-2016 прымаюць удзел каля 70 прафесіяналаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

"Сёння студэнт — першакурснік факультэта радыёфізікі і камп'ютэрных тэхналогій нашага ўніверсітэта Павел Юшкевіч пабіў нацыянальны рэкорд па зборцы кубіка Рубіка адной рукой на хуткасць", — паведамілі Sputnik у нядзелю ў БДУ.

Ён сабраў кубік Рубіка за 11 секунд 41 мілісекунду. Папярэдні нацыянальны рэкорд устанавіў мінскі школьнік Уладзіслаў Камінскі, яму спатрэбілася — 11 секунд 70 мілісекунд.

У БДУ паведамілі, што канчатковыя дадзеныя чэмпіянату будуць абвешчаны ў панядзелак. Вынайдзены ў 1974 годзе вугорскім скульптарам Эрне Рубіка, кубік-галаваломкі ў 80-х гадах мінулага стагоддзя стаў самай прадаванай цацкай ў свеце. У апошні час легендарная галаваломка зноў стала папулярнай сярод студэнцтва.

 

Стужка навiн
0