МІНСК, 24 кра — Sputnik. Самыя жалобныя дні праваслаўнага літургічнага года — Страсная Сядміца — пачынаюцца 25 красавіка і працягнуцца да 1 мая, калі праваслаўны свет адзначыць Вялікдзень, паведамілі ў БПЦ.
"Апошні тыдзень перад Вялікаднем прысвечаны ўспамінам пра апошнія дні зямнога жыцця Ісуса Хрыста. У гэтыя дні вернікі імкнуцца трымаць асабліва строгі пост", — паведамілі Sputnik ў нядзелю ў Беларускім экзархаце.
Са слоў святароў, кожны дзень Вялікага Тыдня прысвечаны ўспаміну пра падзі падчас хроснага шляху Ісуса Хрыста.
У Вялікі панядзелак царква ўспамінае старазапаветнага Язэпа, якога зайздросныя браты прадалі ў Егіпет за 20 срэбранікаў, сказаўшы бацьку, што яго разарвалі дзікія звяры. Язэп лічыцца правобразам адданага за 30 срэбранікаў Хрыста.
У панядзелак Вялікага Тыдня таксама здзяйсняюцца малітвы на пачатак чыну міраварэння. Чын міраварэння адбываецца толькі раз на год і толькі на Вялікім Тыдні. Міро — адмысловая сумесь раслінных алеяў, духмяных траў і пахучых смолаў — усяго 50 рэчываў. Міро варыцца на працягу трох дзён: у Вялікі панядзелак да вечара, увесь Вялікі аўторак і раніцу Вялікай серады.
У Вялікі аўторак ўспамінаюцца выкрыццё Госпадам кніжнікаў і фарысэяў. Вялікая серада — гэта дзень здрады Хрысту Юдай, Вялікі чацвер — дзень Апошняй вячэры, усталяванне Сакрамэнту прычашчэння, Вялікая пятніца — дзень распяцця Сына Божага, Вялікая субота — сыходжанне Стваральніка свету ў магілу.
Завяршаецца Вялікі Тыдзень апоўначы ў нядзелю, калі вернікі вітаюць адзін аднаго радасным воклічам "Хрыстос Уваскрос!",- абвяшчаючы надыход галоўнага хрысціянскага свята, распавялі святары.