Японія выбрала новую эмблему для Алімпіяды-2020

© REUTERS / THOMAS PETERПрэзентацыя эмблем Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіё
Прэзентацыя эмблем Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіё - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выбарам лагатыпа займаліся каля 20 вядомых людзей са свету японскага спорту, мастацтва і эканомікі.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Новыя эмблемы Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2020 года выбраны ў Токіа, паведамляе Sputnik Японія.

Новыя графічныя знакі былі абраныя пасля таго, як у мінулым годзе ў Японіі выбухнуў скандал вакол першапачаткова створанага лагатыпа: дызайнер з Бельгіі Аліўе Дэбі заявіў пра падабенства распрацаванай японскім дызайнерам Кэндзіра Сано эмблемы Гульняў у выглядзе літары "Т" і лагатыпам, створаным для тэатра ў горадзе Льеж два гады таму. Праз некаторы час аргкамітэт Алімпіяды-2020 вырашыў адмовіцца ад выкарыстання гэтай эмблемы.

Вярхоўная жрыца запальвае Алімпіскі агонь з дапамогай парабалічнага люстэрка, якое факусуе сонечныя промні - Sputnik Беларусь
Алімпійскі агонь запалены ў Старажытнай Алімпіі

Новая алімпійская эмблема для Токіа мае выгляд кальца з ўзору "шахматнай дошкі" колера індыга. Такі ўзор быў папулярны ў Японіі ў эпоху Эдо (1603-1867 гады), і кожны прастакутнік у створаным на яго аснове лагатыпе сімвалізуе розныя краіны і культуры, а таксама разнастайнасць свету, аб'яднанае вакол спорту. Пад кальцом выведзены надпіс "Токіа 2020" і ніжэй пяць алімпійскіх кольцаў.

Для Паралімпійскіх гульняў "шахматны ўзор" утварае падабенства чары, пад якой напісана "Токіа 2020 — Паралімпійскія гульні" і таксама намаляваны пяць алімпійскіх кольцаў.

Галасаванне аб выбары Токіа сталіцай ХХХII летніх Гульняў (у гэтым годзе галоўныя старты чатырохгоддзя прыме Рыа-дэ-Жанейра) прайшло на 125-й сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Буэнас-Айрэсе ў верасні 2013 года.

Алімпійскія гульні 2020 года пройдуць у сталіцы Японіі з 24 ліпеня па 9 жніўня, Паралімпійскія гульні — з 25 жніўня па 6 верасня.

Стужка навiн
0