Надвор'е на тыдзень: у сераду вернецца цяпло

© Sputnik / МИХАИЛ ХАСИЕВВясовая зеляніна
Вясовая зеляніна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дажджлівае і халаднаватае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў аўторак, на працягу тыдня частата і колькасць дажджоў будзе памяншацца, а 1 мая паветра прагрэецца да 20 градусаў цяпла.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Надвор'е пачне паляпшацца ўжо з гэтай серады, паведамілі Sputnik у панядзелак у Гідраметэацэнтры.

Дажджлівае і халоднае надвор'е ўсталяваліся на тэрыторыі рэспублікі. Захаваецца яно такім і ў аўторак — надвор'е будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, а на большай частцы рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі — з мокрым снегам.

Далей з ростам атмасфернага ціску, надвор'е пачне паляпшацца, дажджоў стане менш, пабольшае сонца, усталюецца больш камфортнае надвор'е", — распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Так, па інфармацыі сіноптыка, у сераду ўначы па паўночна-ўсходняй палове, днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі будзе туман. Темпертура ўначы складзе + 1… + 7, пры праясненнях 0… —3, а днём чакаецца + 10… + 17.

У чацвер уначы па паўднёвым захадзе, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, таксама магчымыя і навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 0… + 7, днём + 13… +19, па захадзе + 7… + 12.

Кароткачасовыя дажджы магчымыя і ў пятніцу. Тэмпература ноччу + 1… + 7, пры праясненнях 0… —2, днём — + 10… + 17. Цёплае і камфортнае надвор'е захаваецца таксама і на будучых выходных — ужо 1 мая тэмпература паветра можа падымацца да +20 градусаў.

Стужка навiн
0