Імем Ніла Гілевіча могуць назваць вуліцу Мінска

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкНіл Гілевіч за працай, 1977 год
Ніл Гілевіч за працай, 1977 год - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінгарвыканкам уключыў імя Народнага паэта ў спіс імёнаў, які ўлічваецца пры найменаванні вуліц і праспектаў сталіцы.
МІНСК, 25 кра — Sputnik. Таварыства беларускай мовы звярнулася ў Мінгарвыканкам з просьбай надаць адной з вуліц імя Народнага паэта Ніла Гілевіча, паведамляюць пісьменнікі.
Мінгарвыканкам адказаў на ліст ТБМ паведамленнем, што імя Гілевіча паэта ўключана ў пералік імёнаў знакамітых дзеячаў краіны і будзе ўлічвацца камісіяй па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска.
"Па даручэнню кіраўніцтва Мінскага гарвыканкама Ваша прапанова аб прысваенні імя Ніла Гілевіча адной з вуліц горада Мінска ўключана ў пералік імёнаў знакамітых дзеячаў краіны, якія прапанаваны арганізацыямі і грамадзянамі Беларусі для ўвекавечання ў назвах састаўных частак г. Мінска і будзе ўлічана камісіяй па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак г. Мінска пры прысваенні найменняў састаўным часткам Мінска", — гаворыцца ў паведамленні.
Ліст адпраўлены за подпісам першай намесніцы начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка упраўлення культуры Мінгарвыканкама В.Рудзікавай.
Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай (1951), а таксама філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. У 1958-1963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газеты "Звязда". З 1960 года працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ. У 1980-1989 — першы сакратар праўлення Саюзу Пісьменнікаў БССР. З 1989 — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар газеты-бюлетэня ТБМ "Наша слова". З чэрвеня 1990 — старшыня пастаяннай Камісіі Вярхоўнага Савету БССР па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнае спадчыны. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1985-1990). У 1990 годзе быў абраны народным дэпутатам БССР. Сябра Прэзыдыуму Вярхоўнага Савету БССР.
У 2013 годзе выйшаў апошні том поўнага збору твораў паэта, якое той выдаваў за ўласны кошт. Пазней сам Гілевіч анансаваў выхад яшчэ некалькіх кніг.
Пасля смерці Рыгора Барадуліна Гілевіч заставаўся адзіным Народным паэтам Беларусі. Ніла Гілевіча не стала 29 сакавіка 2016 года на 85-м годзе жыцця.
Стужка навiн
0