МІНСК, 26 кра — Sputnik. Пераважная большасць французаў (64%) лічаць, што мігранты з Афрыкі і Блізкага Усходу з'яўляюцца значнай крыніцай злачыннасці. Дадзеныя былі атрыманыя ў выніку апытання, праведзенага вядомай французскай даследчай кампаніяй Ifop па замове інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik.
У агульным жыхары Францыі паказалі высокую дасведчанасць аб злачынствах мігрантаў — толькі 8% апытаных не змаглі вызначыцца з адказам. Толькі 28% французаў лічаць, што прысутнасць мігрантаў у краіне не ўплывае на рост злачыннасці.
Апытанне было праведзена ў Францыі найбуйнейшай даследчай кампаніяй IFop з 3 па 5 лютага 2016 года. У апытанні ўзяло ўдзел 1499 рэспандэнтаў. Выбарка рэпрэзентуе насельніцтва краіны па полу, узросту, геаграфіі.
Sputnik. Меркаванні — Міжнародны праект па вывучэнні грамадскай думкі стартаваў у студзені 2015 года. Партнёрамі праекта выступаюць вядомыя даследчыя кампаніі Populus, Ifop і Forsa. У рамках праекта Sputnik.Меркаванні рэгулярна праводзяцца апытанні грамадскай думкі ў краінах Еўропы і ЗША па найбольш актуальных сацыяльных і палітычных пытаннях.
Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik ўключае ў сябе сайты больш, чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай.