МІНСК, 26 кра — Sputnik. Улады Польшчы плануюць увесці кантроль на знешніх межах з ЕС з 4 ліпеня па 2 жніўня, паведамляюць польскія СМІ.
Раней міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі не выключаў, што з меркаванняў бяспекі будзе ўведзены часовы кантроль на межах.
Увядзенне такіх мер звязана з правядзеннем буйных мерапрыемстваў у Польшчы: саміту НАТА ў Варшаве на пачатку ліпеня і Сусветных дзён моладзі з удзелам Папы Рымскага, якія адбудуцца ў Кракаве ў канцы ліпеня.
Кантроль будзе ўведзены на мяжы з Германіяй, Славакіяй, Чэхіяй і Літвой, а таксама ў аэрапортах і партах.