Глядзiце ў фотастужцы, як жывуць у адселеных вёсках старыя і маладыя, і як выглядаюць пакінутыя вёскі, якія хутка будуць зруйнаваныя.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьКацярына Сацура мае 102 гады. Жыве ў вёсцы Навасёлкі ад нараджэння. Усё жыццё працавала ў калгасе. Жыве разам з дачкой Аляксандрай 1940 года нараджэння. Вёска Навасёлкі - адна з апошніх побач з самымі забруджанымі землямі радыяцыйнага запаведніка.
1/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Кацярына Сацура мае 102 гады. Жыве ў вёсцы Навасёлкі ад нараджэння. Усё жыццё працавала ў калгасе. Жыве разам з дачкой Аляксандрай 1940 года нараджэння. Вёска Навасёлкі - адна з апошніх побач з самымі забруджанымі землямі радыяцыйнага запаведніка.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьДа трагедыі вёска цягнулася ўздоўж дарогі на пяць кіламетраў, зараз, як старыя хаты знішчылі з-за радыяцыйнага фона (па дзяржпраграме ўсе пустыя хаткі спальваюць і закапываюць у зямлю), засталося толькі 20-25 дамоў.
2/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Да трагедыі вёска цягнулася ўздоўж дарогі на пяць кіламетраў, зараз, як старыя хаты знішчылі з-за радыяцыйнага фона (па дзяржпраграме ўсе пустыя хаткі спальваюць і закапываюць у зямлю), засталося толькі 20-25 дамоў.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьАдзін з жыхароў, які жыве ў бацькоўскай хаце на забруджанай тэрыторыі - Сацура Мікалай, 1973 года нараджэння. Мікалай, як і яго бацькі, дзяды і прадзеды, вядзе гаспадарку на той жа зямлі. Адметна, што пчол трымае ў старажытных борцях (хатках для пчол, якія характэрныя былі для старажытных часоў і рабіліся з цэльнага ствала дрэва). Мікалая не пужае тое, што мёд утрымлівае вельмі шмат радыяцыі.
3/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Адзін з жыхароў, які жыве ў бацькоўскай хаце на забруджанай тэрыторыі - Сацура Мікалай, 1973 года нараджэння. Мікалай, як і яго бацькі, дзяды і прадзеды, вядзе гаспадарку на той жа зямлі. Адметна, што пчол трымае ў старажытных борцях (хатках для пчол, якія характэрныя былі для старажытных часоў і рабіліся з цэльнага ствала дрэва). Мікалая не пужае тое, што мёд утрымлівае вельмі шмат радыяцыі.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьСацура Марыя з партрэтам мужа Яўгенам, які быў 1942 года нараджэння. У пасляваенныя гады жанчыны выбіралі маладзейшых мужоў з-за цяжкай працы ў калгасе і дрэнных умоваў жыцця. Спадзяваліся, што разам састарацца. Як здарылася трагедыя, муж Марыі адмовіўся пакідаць родную вёску і свой уласны дом. Яўген памёр у 2001 годзе. Але Марыя ўсё роўна не шкадуе, што яны засталіся. Зімой, калі на вёсцы старому чалавеку жыць вельмі складана, яна едзе да сваякоў у горад, але штовясну заўсёды вяртаецца і працуе па гаспадарцы.
4/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Сацура Марыя з партрэтам мужа Яўгенам, які быў 1942 года нараджэння. У пасляваенныя гады жанчыны выбіралі маладзейшых мужоў з-за цяжкай працы ў калгасе і дрэнных умоваў жыцця. Спадзяваліся, што разам састарацца. Як здарылася трагедыя, муж Марыі адмовіўся пакідаць родную вёску і свой уласны дом. Яўген памёр у 2001 годзе. Але Марыя ўсё роўна не шкадуе, што яны засталіся. Зімой, калі на вёсцы старому чалавеку жыць вельмі складана, яна едзе да сваякоў у горад, але штовясну заўсёды вяртаецца і працуе па гаспадарцы.
© Sputnik / Сяргей Лескець85-гадовая Мазырэц Васіліна (злева) - адзіная з вёскі жанчына, якая адмовілася аддаць сваю карову спецыялістам па ліквідацыі аварыі на Чарнобылі ў 1986 годзе. Нягледзячы на свой узрост яна жыве адна і да нядаўнага часу трымала карову. Чаму не хварэе і не баіцца радыяцыі? Кажа: шторанку і штовечар выпівала сырадоя. Больш ніякімі лекамі ніколі не карысталася. Сёння яна гадуе дзясятак курэй і некалькі сабак для аховы.
5/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
85-гадовая Мазырэц Васіліна (злева) - адзіная з вёскі жанчына, якая адмовілася аддаць сваю карову спецыялістам па ліквідацыі аварыі на Чарнобылі ў 1986 годзе. Нягледзячы на свой узрост яна жыве адна і да нядаўнага часу трымала карову. Чаму не хварэе і не баіцца радыяцыі? Кажа: шторанку і штовечар выпівала сырадоя. Больш ніякімі лекамі ніколі не карысталася. Сёння яна гадуе дзясятак курэй і некалькі сабак для аховы.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьУсе запусцелыя хаты на тэрыторыі забруджанай радыёнуклідамі як мага хутчэй знішчаюцца. Гэта - пакінутая летась хата. Жыхары толькі з’ехалі і амаль усе некаштоўныя рэчы пакінулі. Засталіся нават сямейныя фотаздымкі - памяць не запатрабаваная.
6/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Усе запусцелыя хаты на тэрыторыі забруджанай радыёнуклідамі як мага хутчэй знішчаюцца. Гэта - пакінутая летась хата. Жыхары толькі з’ехалі і амаль усе некаштоўныя рэчы пакінулі. Засталіся нават сямейныя фотаздымкі - памяць не запатрабаваная.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьКрывеньчык Кацярына сядзіць на лавачцы насупраць уласнага дома. Дом зараз выглядае адным пасярод поля, і за спіной у Кацярыны пусташ, да трагедыі гэта была ажыўлённая вуліца і тут паўсюль жылі людзі.
7/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Крывеньчык Кацярына сядзіць на лавачцы насупраць уласнага дома. Дом зараз выглядае адным пасярод поля, і за спіной у Кацярыны пусташ, да трагедыі гэта была ажыўлённая вуліца і тут паўсюль жылі людзі.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьЯна ўсё жыццё пражыла ў гэтай вёсцы, працавала спачатку ў мясцовым лясніцтве, а затым у калгасе. Некалькі год таму вярнуўся з Расіі яе сын, зараз ён не можа знайсці працы і жыве разам з маці ў адной хаце.
8/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Яна ўсё жыццё пражыла ў гэтай вёсцы, працавала спачатку ў мясцовым лясніцтве, а затым у калгасе. Некалькі год таму вярнуўся з Расіі яе сын, зараз ён не можа знайсці працы і жыве разам з маці ў адной хаце.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьВёска Навасёлкі, як і шматлікія іншыя, палягала ў канцы 80-х першачарговаму перасяленню. Шмат хто з’ехаў, але шмат людзей і засталося.
9/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Вёска Навасёлкі, як і шматлікія іншыя, палягала ў канцы 80-х першачарговаму перасяленню. Шмат хто з’ехаў, але шмат людзей і засталося.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьМясцовыя могілкі ў Навасёлках.
10/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Мясцовыя могілкі ў Навасёлках.
Так выглядае вёска пасля таго, як яе зачысцілі. Пасярод поля зеляніны застаюцца адны могілкі.
11/17
Так выглядае вёска пасля таго, як яе зачысцілі. Пасярод поля зеляніны застаюцца адны могілкі.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьВёска Дворышча, Хойніцкі раён. Соф’я і Сцяпан на ўласным падворку. Вёска Дворышча на некалькі кіламетраў далей ад моцна забруджаных тэрыторый, таму тут і больш жыхароў, ёсць сем’і з малымі дзецьмі. Старыя глухія, і даведацца ў іх штосьці цяжка.
12/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Вёска Дворышча, Хойніцкі раён. Соф’я і Сцяпан на ўласным падворку. Вёска Дворышча на некалькі кіламетраў далей ад моцна забруджаных тэрыторый, таму тут і больш жыхароў, ёсць сем’і з малымі дзецьмі. Старыя глухія, і даведацца ў іх штосьці цяжка.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьБыліцкі Іван 1946 года нараджэння. Пасля катастрофы быў пераселены з вёскі Пагоннае, доўгі час жыў вёсцы Кіраў, Жлобінскага раёна, але зараз вырашыў пераехаць жыць у вёску Дворышча, няхай і забруджаную радыяцыяй. Тут ён жыве ў хаце, якая яму засталася ад бацькоў жонкі. Ліштвы на вокнах зробленыя ўласнаручна яго цесцем.
13/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Быліцкі Іван 1946 года нараджэння. Пасля катастрофы быў пераселены з вёскі Пагоннае, доўгі час жыў вёсцы Кіраў, Жлобінскага раёна, але зараз вырашыў пераехаць жыць у вёску Дворышча, няхай і забруджаную радыяцыяй. Тут ён жыве ў хаце, якая яму засталася ад бацькоў жонкі. Ліштвы на вокнах зробленыя ўласнаручна яго цесцем.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьВёска Савічы Брагінскага раёна на сучасных мапах пазначана як нежылая. Тут экскаватары толькі пачынаюць працаваць, таму можна пабачыць, як выглядала на працягу апошніх гадоў уся зона забруджання радыяцыяй у Беларусі.
14/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Вёска Савічы Брагінскага раёна на сучасных мапах пазначана як нежылая. Тут экскаватары толькі пачынаюць працаваць, таму можна пабачыць, як выглядала на працягу апошніх гадоў уся зона забруджання радыяцыяй у Беларусі.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьНегледзячы на гэта, паміж вымерлых вуліц і сёння жыве блізу 12-15 чалавек.
15/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Негледзячы на гэта, паміж вымерлых вуліц і сёння жыве блізу 12-15 чалавек.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьАтмасфера у такіх вёсках проста жудасная - цяжка бачыць, як прырода перамагае чалавека.
16/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Атмасфера у такіх вёсках проста жудасная - цяжка бачыць, як прырода перамагае чалавека.
© Sputnik / Сяргей ЛескецьЦішыня давіць, навакольны пейзаж гняце. Можа і добра, што хутка ўсё гэта застанецца толькі на фотаздымках.
17/17
© Sputnik / Сяргей Лескець
Цішыня давіць, навакольны пейзаж гняце. Можа і добра, што хутка ўсё гэта застанецца толькі на фотаздымках.