МІНСК, 26 кра — Sputnik. Грузавы аўтамабіль пашкодзіў тры легкавыя машыны ў выніку ДТЗ у цэнтры Гродна, паведамілі Sputnik ва УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася напярэдадні ўвечары на вуліцы Гарнавых у абласным цэнтры.
"Кіроўца самазвала позна затармазіў. МАЗ ударыў Nissan, які па інэрцыі адкінуў Volkswagen на Opel", — сказалі ў ДАІ.
Паводле інфармацыі ДАІ, адной з прычын аварыі стала вялікая шчыльнасць транспартнага патоку ў гэты час у цэнтры горада. У выніку ДТЗ рух па Гарнавых і прылеглых вуліцах вельмі ўскладніўся. На шчасце, у аварыі ніхто з вадзіцеляў не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні.