Акальцаваны кулік паўторна трапіў у сілок

© Sputnik / Марина СеребряковаТураўская станцыя кальцавання
Тураўская станцыя кальцавання - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каля трох тысяч птушак штогод кальцуюць на станцыі кальцавання птушак у Тураве, звесткі пра кожную занатоўваюцца ў журнале. Кожнае кальцо — адмысловы "пашпарт". З яго можна даведацца час і месца, дзе кальцавалі птушку.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. На "Фэсце птушак" арнітолагам сёлета пашчасціла — у сілок паўторна трапіў кулік, паведамілі Sputnik у арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Адзіная ў Беларусі станцыя кальцаваньня птушак працуе ў Тураве з 1999 года. Тут кальцуюць каля трох тысяч птушак штогод, звесткі пра кожную занатоўваюцца ў адмысловым журнале. Кожнае кальцо — адмысловы "пашпарт". З яго можна даведацца час і месца, дзе кальцавалі птушку. 

Сёлета ў сілок трапіў кулік, акальцаваны ў Тураве 12 год таму. Незвычайнасць выпадка ў тым, што адна і тая ж птушка двойчы трапіла ў сілок.

У "птушыны" дзень арнітолагі назіралі за птушкамі каля Тураўскага лугу. На 500 лугавых гектараў злятаюцца дзясяткі тысяч птушак. Да прыкладу, у 2014 годзе іх тут налічылі блізу 200 тысяч. 

У 2009 годзе ў Тураве ўсталяваны помнік куліку-марадунцу, а пасля таго як у 2011 годзе яго зламалі вандалы, помнік аднавілі.

 

 

Стужка навiн
0