30-годдзе аварыі на ЧАЭС у Гомелі: прырода смуткавала разам з людзьмі

© Sputnik / Емельян Аверин30-годдзе аварыі ў Гомелі
30-годдзе аварыі ў Гомелі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Гомелі сама прырода смуткавала па ахвярах Чарнобыля, які трыццаць гадоў таму стаў на шляху распаўсюджвання ядзернай пагрозы. Згадвалі тыя падзеі і людзі. Не так пампезна, як у Ельскім раёне, куды прыляцеў Аляксандр Лукашэнка, але таксама шчыра і эмацыянальна.
ГОМЕЛЬ, 27 кра — Sputnik. У Гомелі адбыўся шэраг жалобных мерапрыемстваў у памяць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС. А 10 гадзіне ў царкве Cвятого архангела Міхаіла пачалася жалобная паніхіда па ахвярах Чарнобыля. У ёй узялі ўдзел выкладчыкі і курсанты Гомельскага інстытута МНС, якія ў свой час перанеслі храм-помнік з адселенай вёскі Вылева Добрушскага раёна. Яны ўсклалі кветкі да памятнага знака ў гонар пажарных, якія першымі ўступілі ў смяротную сутычку з "мірным"атамам, які выйшаў з-пад кантролю.
Памятнае мерапрыемства адбывалася і на скрыжаванні вуліц Агаранка і Алімпійскай, куды прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў, у шэрагах якіх і сёння працуюць былыя ліквідатары наступстваў атамнай катастрофы.
Трыццацігоддзю трагедыі прысвяцілі мерапрыемства многія філіялы бібліятэчнай сеткі, а ў «ленінцы» адкрылі выставу з фондаў музея Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і паказалі спектакль "Прышэлец" аматарскага тэатра "Гракі".
Не засталіся ў баку ўстановы адукацыі Гомеля, у кожным з якіх прайшоў навучальны дзень памяці герояў-чарнобыльцаў. У Ірынінскай гімназіі правялі супольную для ўсіх школ лінейку, пасля заканчэння якой моўчкі выпусцілі ў неба чорна-белыя шары.
Стужка навiн
0