МІНСК, 27 кра — Srutnik. Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры" ладзіць Першы міжнародны навуковы кангрэс беларускай культуры, паведамляецца на сайце кангрэсу.
Арганізатарамі мерапрыемства значацца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтар даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Галоўнай мэтай Міжнароднага навуковага кангрэсу беларускай культуры абвяшчаецца "захаванне гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры".
У Міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры плануецца ўдзел больш за 300 навукоўцаў па культуралогіі, гісторыі, этнаграфіі, літаратура- і мовазнаўстве з Аўстрыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Ірана, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Украіны, Японіі.
Арганізатары зазначаюць, што "ва ўсе перыяды грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця культура з'яўляецца адным з важнейшых інстытутаў развіцця краіны, а захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры і перспектывы іх развіцця — асноўнай сістэмнай задачай, якая забяспечыць стабільнасць і росквіт незалежнай Беларусі".
На кангрэс запрошаны прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, а таксама іншыя сябры ўраду.
Кангрэс пройдзе 5-6 мая 2016 году. Адкрыццё адбудзецца ў Вялікай канфэрэнц-залі Прэзідыюму НАН Беларусі.