Кірмаш вакансій пройдзе ў чацвер у Мінску

© Sputnik / Владимир Семенюк / Перайсці ў медыябанкНа кірмашы вакансій
На кірмашы вакансій - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод удзельнікаў кірмашу як дзяржаўныя, так і прыватныя арганізацыі рознага профілю, акцэнт будзе зроблены на працаўладкаванне ў сферы паслуг.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Больш за 80 прадпрыемстваў сталіцы возьмуць удзел у "Кірмашы вакансій", які адбудзецца ў чацвер у Мінску, паведамілі Sputnik ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У сталічныя цэнтры занятасці за першы квартал бягучага года звярнуліся па дапамогу ў пошуках працы больш за 12 тысяч мінчан. Сярод мерапрыемстваў у дапамогу беспрацоўным Мінска — традыцыйны "Кірмаш вакансій", які будзе праходзіць 28 красавіка з 10:00 да 13:00 у культурна-спартыўным цэнтры УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" (вул. Чкалава, 7).

"Больш за 80 прадпрыемстваў пацвердзілі свой удзел у "Кірмашы вакансій" — гэта і дзяржаўныя, і прыватныя прадпрыемствы", — распавялі Sputnik ў Мінгарвыканкаме.

Раней прадстаўнікі гарадскіх уладаў таксама анансавалі, што будуць на кірмашы і спецыялісты з навучальных устаноў, у якіх можна атрымаць кансультацыі.

Плануецца, што на кірмашы будзе зроблены акцэнт на сферы паслуг, а не на традыцыйных будаўніцтве і прамысловасці, якія цяпер імкліва скарачаюць колькасць працоўных месцаў.

Стужка навiн
0