Старыя дрэвы ў мінскіх парках распавядаюць гарадскія гісторыі

© Photo : ЭкохоумАкцыя "Я - дрэва" ля Дома РСДРП
Акцыя Я - дрэва ля Дома РСДРП - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хто зараз згадае, у якім з гэтых месцаў запускаўся першы паветраны шар, а дзе круціў фільмы кінатэатр "Летні". Дрэвы раскажуць мінчанам гэтыя гісторыі.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. У мінскіх парках імя Максіма Горкага і Янкі Купалы ў 13-ці дрэў з'явіліся шыльды з гісторыямі пра тое, як змяняўся горад і што было побач з тым месцам, дзе зараз расце дрэва.

"З моманту заснавання кампаніі і размяшчэння яе ў гістарычным будынку пад шпілем прайшло ўжо больш за 7 гадоў. За гэты час мы не раз сутыкаліся з праблемай, калі многія не ведаюць, дзе знаходзіцца нават гэты знакаміты Дом пад шпілем. Для Мінска ж гэта легендарны будынак", — распавёў кіраўнік кампаніі "Экахоум" Дзмітрый Логінаў.

Арганізатары акцыі "#древология" пэўныя, што кожнае старое дрэва горада стала сведкам сотняў падзей за свой век, а значыць, яму ёсць што расказаць. Драўляны цырк, бярозавы гай і першыя шахтавыя калодзежы — пра ўсё гэта можна будзе даведацца з вуснаў гарадскіх старажылаў.

© Photo : ЭкохоумДерево рассказывает про дом под шпилем
Дерево рассказывает про дом под шпилем - Sputnik Беларусь
Дерево рассказывает про дом под шпилем

Супрацоўнікі кампаніі часта ходзяць у парк, каб натхніцца, адпачыць ад працы, і заўжды дзівяцца, што там не шматлюдна, падзяліліся ў кампаніі. Часцей за ўсё у парках гуляюць пенсіянеры і жанчыны з маленькімі дзецьмі ў калясцы.

"Мы распрацавалі спецыяльны маршрут з 13-ю гісторыямі ад дрэў, якія дапамогуць бавіць больш часу ў парку і даведвацца займальныя гісторыі. Мы верым, што маршрут дазволіць менчукам адпачываць з задавальненнем", — сказалі арганізатары.

Каб лягчэй было арыентавацца і зразумець, дзе ж стаяць усе 13 дрэваў, была створана адмысловая карта, якую можна паглядзець, калі прасканаваць QR-код на шыльдзе, размешчанай ля кожнага дрэва. Дрэвы абраныя не выпадкова — гэта спецыяльны маршрут, які можна прайсці за адну гадзіну.

Калі вы апошні раз былі ў парку? Напэўна, самы час прагуляцца ўсёй сям'ёй.

Стужка навiн
0