МІНСК, 28 кра — Sputnik. Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася пры эвакуацыі пасажыра аўтамабіля Mazda, які ўрэзаўся ў апору ЛЭП ў адным з раёнаў Жодзіна, паведамілі Sputnik ў Мінскім ОУМЧС.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары ў сераду, выратавальнікам паступіла інфармацыя аб ДТЗ на вуліцы Фрунзэ, у выніку якога кіроўца апынуўся заблакаваным на пабітай машыне.
"Супрацонікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады даставалі пасажыра з машыны. Пацярпелы — 28-гадовы мужчына — з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны", — распавялі ў МНС.
Там адзначылі, што кіроўца аўтамабіля, таксама пацярпелы ў ДТЗ, з рознымі траўмамі быў дастаўлены медыкамі ў гарадскую бальніцу.