Спектакль паводле рамана Алексіевіч паставяць ў Магілёве

Падпісацца
Новы сцэнічны твор паводле рамана нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “Час сэканд-хэнд”атрымаў назву “Пра Рамэа і Джульету… толькі звалі іх Маргарыта і Абульфаз”.

МІНСК, 28 кра – Sputnik. У Магілёўскім абласным драмтэатры ставяць монаспектакль паводле рамана нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “Час сэканд-хэнд”. Ён атрымаў назву “Пра Рамэа і Джульету… толькі звалі іх Маргарыта і Абульфаз”., паведамляюць "Магілёўскія ведамасці".

Гісторыю кахання, якое не падуладна абставінам і часу, узялася распавесці гледачам Алена Дудзіч – акторка Магілёўскага драмтэатра, кінаактрыса, лаўрэатка медаля Францыска Скарыны.

Прэм’ера спектакля адбудзецца на малай сцэне тэатра 17 мая, пішуць “Магілёўскія ведамасці”.

 

 

Стужка навiн
0